Знайсці
18.03.2020 / 10:297РусŁacБел

Скрадзеную ў Брэсце машыну затрымлівалі на Віцебшчыне са стралянінай. Кіроўца ўцёк у лес ВІДЭА

50-гадовы мужчына скраў у Брэсце жоўты «Фальксваген Транспарцёр». Пакуль гаспадар звярнуўся ў міліцыю, пакуль пачаліся пошукі, выявілася, што аўто ўжо едзе па тэрыторыі Лагойскага раёна ў бок Віцебска.

Некалькі машын ДАІ ехалі ўслед за злодзеем і ўгаворвалі спыніцца. Той не здаваўся, выціскаў з «Фальксвагена» 130 км/г. Урэшце даішнікі сталі страляць — спачатку ў паветра, пасля па машыне, паведамляе тэлеграм-канал МУС. 

Толькі тады кіроўца спыніўся і кінуўся на ўцёкі ў лес.

Адбег недалёка, яго скруцілі і адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Завялі крымінальную справу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930