Знайсці
18.03.2020 / 10:29РусŁacБел

У цэнтры Мінска кіроўца «Пежо» ўмудрыўся сутыкнуцца з двума аўтобусамі і адным аўтамабілем

Здарэнне адбылося ў аўторак на вуліцы Маскоўскай каля 20:30, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца «Пежо», выехаўшы з завулка Малочнага на вуліцу Маскоўскую ў напрамку Чкалава, у раёне дома №12 па вуліцы Маскоўскай сутыкнуўся з аўтобусам «МАЗ» 103-га маршруту, які рухаўся з боку праспекта Незалежнасці ў напрамку Чкалава.

Затым «Пежо» выехаў на паласу сустрэчнага руху і ў раёне дома №15 сутыкнуўся з аўтобусам №53, які збіраўся ад'язджаць ад прыпыначнага пункта. Далей аўтамабіль «Пежо» працягнуў рух па сустрэчнай паласе і здзейсніў сутыкненне з «Мерседэсам».

Па папярэдніх звестках, кіроўца «Пежо» адчуў пагаршэнне самаадчування. З траўмамі ён дастаўлены ў медыцынскую ўстанову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930