Знайсці
18.03.2020 / 10:059РусŁacБел

Байдэн амаль пазбавіў Сандэрса шанцаў на перамогу ў гонцы дэмакратаў

Фота з інстаграма Джо Байдэна

Былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн у аўторак атрымаў упэўненую перамогу на першасных выбарах (праймерыз) у трох амерыканскіх штатах. Ён значна павялічыў адрыў ад свайго, па сутнасці, адзінага суперніка ў перадвыбарнай барацьбе дэмакратаў — сенатара ад Вермонта Берні Сандэрса, піша ria.ru.

Праймерыз адбыліся ў Фларыдзе, Ілінойсе і Арызоне. На коне былі сумарна больш за 440 галасоў дэлегатаў, якія на нацыянальным з'ездзе дэмакратаў у Мілуокі ў ліпені падтрымаюць таго ці іншага прэтэндэнта на вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ад партыі. Апрацоўка бюлетэняў у гэтых штатах афіцыйна пакуль не завершаная, але вядучыя амерыканскія СМІ ўпэўненыя, што перамогу з немалай перавагай ва ўсіх трох выпадках атрымаў Байдэн.

Да выбараў у аўторак ён апярэджваў Сандэрса прыкладна на 150 галасоў. Цяпер яго перавага павялічылася амаль у два разы.

Паводле апошніх ацэнак газеты The New York Times, з улікам папярэдніх вынікаў галасавання ў аўторак у Байдэна 1147 галасоў, у Сандэрса — 861.

У сенатара ад Вермонта па-ранейшаму ёсць тэарэтычная магчымасць заручыцца падтрымкай 1991 дэлегата ад штатаў, што неабходна для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты ад дэмакратаў, але для гэтага яму трэба атрымаць серыю буйных перамог на наступных праймерыз. Калі верыць апошнім апытанням грамадскай думкі ў ЗША, шанцаў на гэта вельмі мала.

The New York Times называе існуючы ў Байдэна адрыў па ліку галасоў дэлегатаў «амаль непераадольным» для Сандэрса.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930