Знайсці
18.03.2020 / 07:242РусŁacБел

Цана нафты ўпала ніжэй за $29 упершыню за чатыры гады

На таргах у Лондане цана нафты маркі Brent упершыню са студзеня 2016 года апусцілася ніжэй за $29 за бараль, піша rbc.ru.

17 сакавіка ўвечары за бараль Brent на біржы давалі $28,90. Цана нафты маркі WTI ўпала ніжэй за $28 за бараль, за дзень яна знізілася на 4,8%.

На максімумах у студзені 2020 года цана бараля Brent перавышала $71. Аднак з пашырэннем у Кітаі і за яго межамі новай каранавіруснай інфекцыі і рознагалоссямі паміж АПЕК і нафтаздабыўчымі краінамі нафта стала імкліва таннець і за два з паловай месяцы страціла ў цане больш за $40.

Аналітыкі кажуць, што гэта яшчэ не мяжа і ў найбліжэйшыя два тыдні цэны на нафту могуць апусціцца да $25 за бараль.

Падзенне нафтавых цэнаў паскорылася пасля развалу пагаднення АПЕК +: Расія і Казахстан адмовіліся ад скарачэння здабычы на ​​1,5 млн бараляў у суткі, як таго патрабавала Саудаўская Аравія.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930