Знайсці
18.03.2020 / 00:1713РусŁacБел

Мінскі хлопец, які падчапіў «карону», вядзе тэлеграм-канал проста з інфекцыёнкі

«Думаў, што вязуць у лес, дзе крывавая гэбня спаліць мяне ў крэматорыі», — з гумарам апісвае ён свае ўражанні пры перавозцы.

«Me and COVID-19» — «Я і COVID-19». Так назваў свой канал хлопец з Мінска, калі 15 сакавіка ўначы яго забралі на каранцін. Праз суткі выявілася, што нездарма заграблі. Аналіз паказаў каранавірус, і хлапчука перавезлі з ізаляцыі ў Бараўлянах у інфекцыёнку.

Увесь гэты час ён вядзе свой канал — з гумарам і пазітывам (і амаль без лаянкі).

Беларускія дактары дзейнічалі без прамаруджвання, хлопца паднялі ўначы, як толькі выявілі, што ён быў кантактам «першага кола».

«Учора а гадзіне ночы мне патэлефанавалі з эпідэміялогіі, выявілася, што ў майго сябра станоўчы тэст на каранавірус, а мы нядаўна вярнуліся разам з Польшчы. Сказалі, што я кантакт першага ўзроўню, адпраўляюць на каранцін і я буду рабіць аналізы на карону», — пісаў хлопец учора.

У сувязі з той атмасферай недагаворак, якой суправаджалі эпідэмію дзяржаўныя органы і СМІ мінулыя дні, адчуванні ў хлопца былі спецыфічныя, ён сам гэта апісаў з гумарам:

«Я ехаў у сваёй вопратцы і ў масцы. Калі ехаў, думаў, што вязуць у лес, дзе крывавая гэбня спаліць мяне ў крэматорыі або абколе чымсьці, і я стану даўба.бам».

Тэмпературы ў яго спачатку не было.

Размясцілі яго ў шпіталі для ветэранаў у Бараўлянах, прыстасаваным пад часовы пункт ізаляцыі людзей з рызыкай заражэння.

«Дактары ўсе ў спецхалатах, сказалі мыць рукі, апрацоўваць антысептыкам. Пацешна, што антысептык адразу скончыўся, а мыла проста сп..дзілі», — расказвае ён.

Чытайце таксама: Медыкі мінскай траўматалогіі, якую зрабілі інфекцыёнкай: «Выдалі адзін камбінезон і рэспіратар! І так працаваць?»

Людзі ў шпіталі маюць магчымасць хадзіць па калідорах, але абавязаныя пры гэтым насіць маскі, якія раздаюць медсёстры. Увесь персанал шпіталя носіць абарончыя касцюмы.

Аўтар стаў фуд-блогерам міжволі. Абед на каранціне

Калі прыйшоў станоўчы вынік пробы, хлопцу не адразу сказалі, што ён мае «карону», спачатку распыталі пра кола кантактаў і актыўнасць за апошнія дні. Тады паведамілі пра тое, што вынік аналізу пазітыўны.

У інфекцыёнку на Крапоткіна яго везлі ўжо ў знакамітай чырвонай капсуле, якая мае шанцы стаць сімвалам гэтага года.

Чытайце таксама: Чаму ў Італіі працэнт смяротнасці такі высокі?

«Уся хвароба працякае як звычайнае ВРВІ, па той прычыне што пацыент малады, ускладненняў не павінна быць, але сто працэнтных гарантый даць нельга», — сказаў хлапчуку доктар.

Усяго па стане на сёння ў Беларусі паведамілі пра 36 выпадкаў захворвання на каранавірус. 35 з іх — лёгкія. Пакуль наша краіна застаецца на перыферыі пандэміі каварнага віруса, ад якога ў свеце памерла ўжо 8000 чалавек.

Чытайце таксама: Бізнэсмен прывёз каранавірус у Мінск. Праз яго ў каранцін трапілі дактары «Ладэ», студэнты БДУ, вучні гімназіі №20 і парачка тэнісістаў

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930