Знайсці
17.03.2020 / 20:473РусŁacБел

Міністэрства аховы здароўя апублікавала ВІДЭА аб прафілактыцы каранавіруса

Міністэрства аховы здароўя апублікавала відэа пра прафілактыку інфікавання COVID-19.

Пералічваюцца шэсць пунктаў, якія павінен ведаць кожны.

Вірус распаўсюджваецца праз прамы кантакт. Гэта значыць трэба знаходзіцца як мінімум за метр ад чалавека, у якога ёсць сімптомы, каб знізіць рызыку заражэння. Сімптомы могуць уключаць гарачку, кашаль і задышку. У больш цяжкіх выпадках інфекцыя можа выклікаць пнеўманію. Найбольш хвароба пагражае пажылым людзям.

Неабходна часцей мыць рукі з мылам і вадой не менш за 20 секунд або апрацоўваць іх спіртазмяшчальнымі сродкамі. Пры кашлі або чханні трэба прыкрываць нос і рот локцем або папяровай сурвэткай.

Калі адсутнічаюць сімптомы хваробы, то няма неабходнасці насіць маску. Яе рэкамендуецца насіць людзям, якія кашляюць ці чхаюць — каб абараніць навакольных.

На гэты момант няма дастатковых даных аб тым, ці перадаецца вірус ад цяжарнай маці дзіцяці. Таксама на сёння няма лекаў ад інфекцыі і для яе прафілактыкі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера