Знайсці
17.03.2020 / 20:3513РусŁacБел

Беларусь і Турцыя — адзіныя еўрапейскія краіны, якія не спынілі чэмпіянаты па футболе

Беларуская федэрацыя футбола прыняла рашэнне, што чэмпіянат краіны стартуе, як і было запланавана, 19 сакавіка. У гэты дзень у Мінску згуляюць «Энергетык-БДУ» і БАТЭ, а ў Салігорску — «Шахцёр» і «Тарпеда-БелАЗ». Больш за тое, на матчах змогуць прысутнічаць гледачы.

Рэджэп Таіп Эрдаган і Аляксандр Лукашэнка.

Такім чынам, на сённяшні момант у Еўропе застаюцца ўсяго толькі два нацыянальныя чэмпіянаты, якія не ўзялі паўзу ў сувязі з распаўсюдам каранавіруса — гэта Беларусь і Турцыя. Пры гэтым матчы турэцкага першынства праходзяць без трыбун. У Турцыі на сёння выяўлена 47 носьбітаў каранавіруса, у Беларусі — 36.

На гэтых выхадных гульні праходзілі яшчэ ў Расіі, Украіне, Венгрыі, Сербіі, але ў пачатку тыдня ўсе гэтыя краіны вырашылі прыпыніць розыгрышы.

Спыніліся таксама топавыя еўрапейскія чэмпіянаты. Напрыклад, англійская Прэм’ер-ліга ці нямецкая Бундэсліга аптымістычна меркавалі, што адновяць чэмпіянаты ў пачатку красавіка. Пакуль гэтыя рашэнні ніхто не адмяняў, але шанцаў на гэта, здаецца, вельмі мала.

Спыніліся розыгрышы футбольных Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Незразумела, якім чынам і калі гэтыя турніры могуць быць узноўленыя.

Амерыканская Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя (НБА) афіцыйна ўзяла паўзу на мінулым тыдні на трыццаць дзён, але больш верагодным бачыцца варыянт, што турнір адновіцца толькі ў канцы чэрвеня. Амаль дакладна, што гуляць баскетбалісты пры гэтым будуць пры пустых трыбунах.

Пакуль што пазітыўныя тэндэнцыі ў гэтым кірунку даюць толькі азіяцкія краіны. На мінулых выхадных пасля месячнай паўзы аднавіўся чэмпіянат Японіі па баскетболе. 4 красавіка мае працягнуцца і чэмпіянат Кітая па гэтым відзе спорту.

Хаця многія амерыканскія легіянеры і адмаўляюцца вяртацца ў Кітай. Тэрмінаў па ўзнаўленні чэмпіянатаў гэтых краін па футболе пакуль няма.

Сёння ж афіцыйна быў перанесены на 2021 год чэмпіянат Еўропы па футболе. А вось Алімпіяду — 2020 у Токіа японцы ўсё ж спадзяюцца правесці, яны нават не разглядаюць іншых варыянтаў. Па-ранейшаму няма пэўнасці з хакейным чэмпіянатам свету. Ён мусіў адбыцца ў пачатку мая ў Швейцарыі. Разглядаецца нават такі варыянт, што турнір могуць перанесці ў Беларусь.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930