Знайсці
17.03.2020 / 16:3110РусŁacБел

Макей не з'яўляўся на людзях ужо 12 дзён. Што здарылася?

Карыстальнікі сацыяльных сетак заўважылі дастаткова працяглую адсутнасць у навінах міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

Апошні раз на людзях Макей з’яўляўся 5 сакавіка. У гэты дзень ён узяў удзел у ганаровым мерапрыемстве да 50-годдзя ўступлення ў сілу Дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі, а таксама сустрэўся з генеральным сакратаром АДКБ Станіславам Засем.

Пасля гэтага ў публічных мерапрыемствах Макей не ўдзельнічаў.

Не было яго і 17 сакавіка на вялікай нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, дзе сабраўся «амаль увесь склад ураду».

Праходзіла інфармацыя, што Макей правёў тэлефонныя размовы з дзяржаўным сакратаром ЗША Майкам Пампеа, а таксама з еўракамісарам па суседстве і перамовах аб пашырэнні ЕС Оліверам Верхеі. Але, як кажуць, гэта ўсё адбывалася па-за кадрам.

«НН» пацікавілася ў прэс-сакратарам МЗС Анатоля Глаза, куды ж дзеўся міністр.

«Рады паведаміць, што міністр замежных спраў Уладзімір Макей знаходзіцца на працоўным месцы ў добрым здароўі, што пацвярджаецца рэгулярнымі медыцынскімі абследаваннямі.

МЗС функцыянуе ў штатным рэжыме, за выключэннем сістэмы консульскай службы, якая перайшла практычна на кругласутачную працу ў сувязі з неабходнасцю аказання дапамогі па вяртанні на Радзіму шматлікім беларускім грамадзянам», — адзначыў Анатоль Глаз.

Адзначым таксама, што малодшы сын міністра Арцём у сваім інстаграме паведаміў, што не ходзіць у школу, бо туды прыляцела некалькі дзяцей з Італіі. Хлопец выступіў за ўвядзенне каранціна.

Раней паведамлялася, што міністр унутраных спраў Юрый Караеў правёў два тыдні на каранціне.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930