Знайсці
17.03.2020 / 13:088РусŁacБел

«Здаровых людзей няма сэнсу правяраць на каранавірус — гэта толькі стварае фальшывае пачуцце бяспекі»

Эстонія, Францыя… Усё больш краін пачынаюць рабіць пробы толькі людзям з цяжкімі формамі — каб не перагружаць сістэму аховы здароўя.

У Эстоніі хуткая дапамога будзе выязджаць для ўзяцця проб на каранавірус толькі да пацыентаў з цяжкімі выпадкамі. Пра гэта абвесціў Дэпартамент здароўя краіны.

Сістэма аховы здароўя перагружаная, і ў такой сітуацыі дактары абавязаныя канцэнтравацца на выпадках, якія пагражаюць жыццю.

«У далейшым патрэбнае такое рашэнне, якое эканоміць рэсурсы, каб мы засяродзіліся толькі на найцяжэйшых выпадках захворвання. Людзей, якія сёння выклікалі хуткую і чакаюць сваёй чаргі на яе прыезд для ўзяцця проб, абслужаць, але ў далейшым хуткая дапамога прыедзе толькі тады, калі чалавек уваходзіць у групу рызыкі і яму паказана ўзяцце проб», — сказаў кіраўнік Дэпартамента здароўя ў панядзелак.

«Па-ранейшаму дзейнічае логіка, што здаровых людзей няма сэнсу правяраць на каранавірус: гэта стварае ў людзей фальшывае пачуцце бяспекі, калі яны даведаюцца, што ў дадзены момант не заражаны каранавірусам, але ж гэта гаворыць толькі пра дадзены момант», — сказаў эстонскі чыноўнік.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя па-ранейшаму заклікае да максімізацыі проб, але многія іншыя краіны дзейнічаюць па той жа логіцы, што і Эстонія.

«У Францыі на каранавірус цяпер тэсціруюць толькі пацыентаў у цяжкай форме і медперсанал»,расказала выданню «Монд» Віторыя Каліза, кіраўніца лабараторыі Inserm універсітэта Сарбона.

Гэта азначае, што агульная колькасць выпадкаў заражэння нашмат большая, чым паказвае статыстыка. У выпадку Францыі гэтая розніца можа скласці нават 30 разоў, мяркуе навукоўка.

Лабараторыя Inserm таксама выканала матэматычныя мадэлі развіцця эпідэміі пры розных варыянтах.

На думку французскіх эпідэміёлагаў, закрыццё школ на каранцін на два месяцы і пераход максімальнай колькасці ўстаноў на аддалены спосаб працы можа знізіць колькасць выпадкаў заражэння на піку пандэміі на 40%. У той жа момант толькі закрыццё школ без спалучэння са зніжэннем мабільнасці дарослых прывядзе да зніжэння толькі на 10%, расказала даследчыца.

Сяргей Гезгала; фота Svetlana Lazarenka, Shutterstock.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930