Знайсці
17.03.2020 / 08:421РусŁacБел

Канферэнцыя УЕФА прапануе перанесці Еўра-2020 на лета 2021 года

Выканкаму Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) 17 сакавіка прапануюць у сувязі з сітуацыяй з распаўсюджваннем каранавіруса перанесці на год чэмпіянат Еўропы, які павінен быў прайсці летам 2020 года. Пра гэта РБК паведаміла крыніца ў выканкаме УЕФА і суразмоўца, блізкая да Расійскага футбольнага саюза.

У аўторак, 17 сакавіка, УЕФА правядзе відэаканферэнцыю, на якой будуць вырашацца пытанні пераносу чэмпіянату Еўропы. Па даных Financial Times, Еўра-2020 адкладуць, каб нацыянальныя лігі дагулялі перарваныя чэмпіянаты і пазбеглі фінансавых страт. Акрамя таго, на канферэнцыі плануецца абмеркаваць пытанні аднаўлення Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, прыпыненых з-за каранавіруса.

Арганізацыя ўжо пачала перамовы з ФІФА аб пераносе клубнага чэмпіянату свету, які мае адбыцца ў Кітаі летам 2021 года.

Раней СМІ паведамлялі, што нацыянальныя футбольныя федэрацыі некалькіх краін папрасілі УЕФА перанесці чэмпіянат Еўропы 2020 года з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса.

Па даных выдання The Athletic, УЕФА запатрабуе ад клубаў і ліг кампенсацыю 275 мільёнаў фунтаў за перанос турніру.

Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2020 годзе ў гонар 60-гадовай гадавіны правядзення турніру павінен быў прайсці ў 12 еўрапейскіх гарадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930