Знайсці
16.03.2020 / 20:016РусŁacБел

Каранцін увялі на двух абутковых прадпрыемствах у Віцебску

На «Белвесце» і «Чырвоным кастрычніку» ў Віцебску ўвялі каранцін. Павел Мартынаў, які ўзначальвае другое прадпрыемства, знаходзіцца на бальнічным, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

На прахадных гэтых двух абутковых прадпрыемстваў, якія размяшчаюцца побач на праспекце Люднікава, з'явіліся аб'явы аб увядзенні каранціну.

Аб'ява на ўваходзе ў вытворчую зону СТАА «Белвест» гаворыць пра ўвядзенне каранціну з 12 сакавіка і абмежаванне ўваходу на тэрыторыю прадпрыемства пабочных асоб.

На прахадной ААТ «Чырвоны Кастрычнік» аб'ява больш катэгарычная: яна паведамляе пра тое, што прадпрыемства закрыта на каранцін з 14 сакавіка па 3 красавіка.

Каранцін увялі толькі на «Чырвоным кастрычніку», а галоўнае прадпрыемства працягвае працаваць у звычайным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930