Знайсці
16.03.2020 / 19:251РусŁacБел

У Карэліцкім раёне мужчына падчас сваркі забіў брата

Следчыя высвятляюць абставіны забойства мужчыны ў Карэліцкім раёне, паведамляе Следчы камітэт.

Увечары 10 сакавіка ў бальніцу ў непрытомным стане з цялеснымі пашкоджаннямі даставілі жыхара адной з вёсак Карэліцкага раёна. Інфармацыю пра гэта медыкі перадалі ў міліцыю.

На месца здарэння выехала следча-аператыўная група.

Высветлілася, што ў той дзень паміж пацярпелым і яго братам узнік чарговы канфлікт. Перад сваркай яны пілі алкаголь. Брат схапіў нож і ўдарыў 30-гадовага мужчыну. Пацярпелы памёр у бальніцы.

32-гадоваму мужчыну выставілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 139 (забойства) КК, яго дапыталі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930