Знайсці
16.03.2020 / 18:0315РусŁacБел

У Чырвоным касцёле прадавалі настойку «Антыкаранавірус». Што?! ФОТАФАКТ

У мінскім Чырвоным касцёле заўважылі ў продажы дзіўны цуда-сродак. Гэта водны экстракт праполісу «Антыкаранавірус», які нібыта засцерагае ад хваробы.

У храме кажуць, што ў іх кіёску такой настойкі няма. Сам касцёл у якасці прафілактыкі прапануе больш традыцыйны сродак: на ўваходзе павесілі дазатары з антысэптыкам.

Гандляваць настойкай прыязджалі пінскія пчаляры.

Экстракт вырабляе прыватная кампанія. Яе дырэктар (і адначасова пчаляр) Мікалай Качаноўскі расказаў, як гатуецца цуда-сродак. Спачатку сем дзён настойваецца крэмніевая вада, а пасля ў яе дадаецца праполіс, растоплены на вадзяной лазні.

«Сродак павышае імунітэт, гэта моцны прыродны антыбіётык, — запэўнівае пчаляр. — Я сам для прафілактыкі яго даўно п'ю».

Мікалай Качаноўскі

Мікалай Качаноўскі дадае, што гэты сродак добры і для дзяцей, і для старых. Можна нават у вочы закапваць (не для прафілактыкі віруса, а нібыта для паляпшэння зроку). Шкляначку на 100 мілілітраў ён прадае за 4 рублі.

Нагадаем, што вакцыну ад каранавіруса яшчэ не распрацавалі, а афіцыйная медыцына ў якасці прафілактыкі раіць прытрымлівацца мераў гігіены.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера