Знайсці
16.03.2020 / 17:26РусŁacБел

Для беларусаў, якія затрымаліся ў Польшчы і Літве, арганізуюць аўтобусы на бацькаўшчыну

Для беларусаў, якія затрымаліся ў Польшчы і Літве, арганізуюць аўтобусы на радзіму, паведамляе МЗС.

Па інфармацыі ад аўтобуснай фірмы Markus, з 17 па 22 сакавіка будуць арганізаваныя штодзённыя аўтобусныя рэйсы па маршруце Бяла-Падляска — Цярэспаль — Брэст. Для ўключэння ў спіс асоб, што выязджаюць у Беларусь, неабходна папярэдне звязацца з консульствам Беларусі ў Бяла-Падлясцы па тэлефонах +48 (83) 342-1814, +48 (83) 342-1816, + 48-605-048-505.

Адпраўленне аўтобусаў з Бяла-Падляскі (ад гасцініцы «Дэльфін», Aleja Jana Pawіa II, 11) — а 12.00, з Цярэспаля (ад чыгуначнага вакзала) — у 12.40.

Беларусы, якія затрымаліся ў Літве, таксама змогуць скарыстацца адмысловымі рэйсамі. Яны арганізаваныя пасольствам Беларусі. 17 сакавіка а 13.00 і 17.00 паедуць аўтобусы ад пункта пропуску Прывалка да Горадні. Падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефоне +37060016244. Магчымы выезд і ў іншыя дні — заяўкі будуць разглядацца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера