Знайсці
16.03.2020 / 16:2317РусŁacБел

Апазіцыя спыняе праймерыз на паўмесяца. Але не будуць угаворваць Севярынца вярнуцца

Рада кампаніі Народнага галасавання (праймерыз) прыняла рашэнне аб прыпыненні з 18 сакавіка па 2 красавіка рэгіянальных паездак кандыдатаў у сувязі з пагрозай распаўсюду каранавіруса, пра гэта «НН» паведаміў выканаўца абавязкаў кіраўніка штабу Аляксей Сігаеў. 

Аднак запланаваная сустрэча ў Баранавічах усё ж адбудзецца заўтра, 17 сакавіка, а 18:00 па адрасе вул. Камсамольская, 23 (банкетны зал). Далей на два тыдні праймерыз прыпыніцца. 

«У нас застаецца праца пяці структур, БХД не выходзіць з працэдуры. Прапанова Паўла Севярынца заключалася ў тым, каб спыніць праймерыз ужо цяпер і займацца арганізацыяй байкоту, гэтая прапанова не прайшла», — гаворыць Сігаеў.

Ці збіраюцца арганізатары ўгаворваць Паўла Севярынца вярнуцца ў працэдуру?

«Навошта ўгаворваць, калі такое рашэнне прынятае? Мы атрымалі ад Паўла афіцыйную заяву, у якой ён піша, што лічыць немагчымым свой далейшы ўдзел у праймерыз».

На сёння апазіцыя вырашыла спыніць падрыхтоўку сустрэчы з выбарцамі ў Мінску, якая мусіла адбыцца 20 сакавіка.

Павел Севярынец паведаміў «НН», што не будзе змяняць свайго рашэння пасля таго, як праймерыз усё ж вырашылі прыпыніць на два тыдні.

Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч хоць і падтрымліваў Севярынца ў ягоных прапановах адносна каранціну, пакуль не прыняў рашэння аб сваім сыходзе з працэдуры перадвыбараў.

Лідар Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч адмаўляецца каментаваць рашэнне Паўла Севярынца, па каментары ён накіроўвае да Аляксея Сігаева.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера