Знайсці
16.03.2020 / 15:424РусŁacБел

Мінінфармацыі паўшчувала сайт vitebsk.biz за фэйк пра смерць гендырэктара «Марка»

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне ўладальніку інтэрнэт-рэсурсу vitebsk.biz, на якім 13 сакавіка была змешчана публікацыя «У Мінску памёр генеральны дырэктар СТАА «Марка» Мікалай Васільевіч Мартынаў», якая ўтрымлівае недакладную інфармацыю пра смерць кіраўніка арганізацыі.

Паводле афіцыйнай інфармацыі Мінздароўя, цяпер у Беларусі не было зафіксавана смерцяў ад захворванняў, выкліканых каранавірусам.

Улічваючы, што зараз грамадская ўвага прыцягнута да праблемы распаўсюджвання дадзенага віруса, публікацыя падобнай інфармацыі спрыяе нагнятанню панікі ў грамадстве і ўводзіць у зман грамадзян адносна дзеянняў дзяржавы па барацьбе з дадзеным захворваннем, а таксама парушае канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай інфармацыі, гаворыцца ў паведамленні Мінінфарма.

«Паважаныя журналісты і блогеры! Просім правяраць дакладнасць атрыманых звестак і не распаўсюджваць няпэўную інфармацыю», — заклікае ведамства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930