Знайсці
15.03.2020 / 17:466РусŁacБел

Нямеччына закрывае межы, спыняе праверку білетаў у грамадскім транспарце

З панядзелка 16 сакавіка з 08:00 па мясцовым часе Нямеччына закрые межы з Аўстрыяй, Францыяй і Швейцарыяй з прычыны пашырэння каранавіруса. Пра гэта паведамляюць нямецкія СМІ.

Рашэнне было прынятае па выніках відэаканферэнцыі з удзелам канцлеркі ФРГ Ангелы Меркель, міністра ўнутраных спраў і прэм'ер-міністраў федэральных зямель Баварыя, Бадэн-Вюртэмберг і Саар. Рух тавараў застанецца свабодны, граніцу дазволяць пераязджаць тым людзям, якія працуюць на тэрыторыі суседняй дзяржавы.

Мяжу з Польшчай, нагадаем, яшчэ раней закрыла Варшава.

Нямецкая чыгунка Deutsche Bahn змяншае колькасць цягнікоў, у іх перастануць правяраць білеты — для абароны пасажыраў і кандуктараў.

У Нямеччыне па стане на сярэдзіну дня 15 сакавіка выяўлена амаль 5500 носьбітаў каранавіруса. У той жа час краіна пакуль мае адзін з найніжэйшых у свеце працэнт смяротнасці. Ад інфекцыі там памерла толькі 11 чалавек. Гэта звязваюць з тым, што Нямеччына правяла найбольшую на душу насельніцтва колькасць тэстаў на вірус. Імаверна, у гэтай краіне проста ахоп выяўлення носьбітаў найвышэйшы.

Усяго на сёння ў свеце ад каранавіруса памерла больш за 6000 чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930