Знайсці
15.03.2020 / 15:553РусŁacБел

Лявон Вольскі адмяніў запланаваны на гэты аўторак канцэрт у Мінску. Прычына відавочная

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта спявак паведаміў у сваім фэйсбуку. Канцэрт меўся прайсці 17 сакавіка, на Дзень святога Патрыка, у Lidbeer bar. Прычына — небяспека распаўсюду каранавіруса

«Мы, музыкі і арганізатары, нясем адказнасць за тых людзей, якія прыходзяць на нашыя канцэрты і лічым сябе абавязанымі паклапаціцца пра сваіх наведнікаў. На жаль, пры ўсім вялізным жаданні пабачыцца, мы мусім прыняць рашэнне пра перанос канцэрту, запланаванага на аўторак. Заключная акустыка сезона абавязкова будзе — крыху пазней, калі небясьпека сыйдзе», — гаворыцца ў заяве рок-музыкі.

«Веру, што гэта адбудзецца хутка! Усе набытыя квіткі будуць дзейсныя ў новую дату», — напісаў Вольскі і дадаў: «Выбачайце! Беражыце сябе і тых, хто побач. І да наступнай — спадзяюся, блізкай сустрэчы!»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930