Знайсці
14.03.2020 / 19:295РусŁacБел

Беларускія турмы закрылі на каранцін

Беларускія калёніі да 6 красавіка закрылі на карантын: спатканьні забароненыя, але дазволеныя дадатковыя 10-кіляграмовыя перадачы з садавіной, гароднінай і вітамінамі, паведамляе Радыё Свабода.

«Учора мне патэлефанаваў сын, ён адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 22 у Івацэвічах. Сказаў, што да 6 красавіка ўсе спатканьні — кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя, забароненыя праз карантын», — паведаміла Свабодзе актывістка руху «Маці 328» Ліяна Шуба.

Аналягічная сытуацыя склалася і ў калёніі № 15 у Магілёве і іншых установах сыстэмы Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў.

Спатканьні забаронены і ў гомельскім СІЗА-3 — праз карантын. Пра гэта Свабодзе паведамілі сваякі тых, хто знаходзіцца пад сьледзтвам. На СІЗА-3 разьмешчана абвестка пра магчымасьць дадатковых перадач 10 кіляграмаў з садавіной, гароднінай і вітамінамі.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930