Знайсці
13.03.2020 / 22:07РусŁacБел

Ва ўкраінскім горадзе да дактароў звярнуліся пяць вернікаў царквы, якую наведвала жанчына, што памерла ад каранавіруса

Ва ўкраінскім мястэчку Радомышль да лекараў звярнуліся пяцёра вернікаў царквы, якую наведвала жанчына, што памерла ад каранавіруса. Пра гэта паведамілі ў мясцовай бальніцы, у якую і звярнуліся людзі, перадае УНІАН.

Да медыкаў з высокай тэмпературай звярнуліся пяцёра прыхаджан, якія маліліся ў царкве, якую таксама наведвала памерлая ад каранавіруса жанчына.

Па словах лекараў, тры чалавекі ўжо знаходзяцца на самаізаляцыі, а ў дачыненні да яшчэ двух — гэтае пытанне вырашаецца.

Медыкі не выключаюць, што і гэтых хворых прыйдзецца ізаляваць. Таксама ўжо ізалявалі лекараў, якія аглядалі хворую на каранавірус.

У пятніцу, 13 сакавіка, ва Украіне была зафіксавана першая смерць ад каранавіруса. Памерла жанчына з Радомышля Жытомірскай вобласці.

Радомышль — мястэчка за 60 кіламетраў ад беларуска-ўкраінскай мяжы.

Чытайце таксама: Ва Украіне першая смерць ад каранавіруса. Жанчына не адразу звярнулася да дактароў і хадзіла ў царкву

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930