Знайсці
14.03.2020 / 15:1415РусŁacБел

Сын Караева: вучыцца ў Кітаі ў інтарэсах МУС і складае песні па-беларуску

Алег Караеў, фота з сацыяльных сетак

У пятніцу міністр унутраных спраў Юрый Караеў сказаў, што ягоны сын вярнуўся з Кітая, што прымусіла яго адразу зрабіць тэст на каронавірус і абмежаваць на нейкі час кантакты. 

Чытайце: Міністр Караеў два тыдні правёў на каранціне з-за каранавіруса

Што вядома пра сына міністра? 

Найперш, іх два. Але гаворка ідзе пра малодшага — Алега Караева. 

Да нядаўняга часу ён, па інфармацыі «Нашай Нівы», працаваў цывільным работнікам у ваеннай часці 5448. 

Цяпер жа ён вучыцца ў інтарэсах МУС у Кітаі, вернецца спецыялістам з веданнем кітайскай мовы.

Гэта даволі цікавая практыка, калі за рахунак бюджэту, па конкурсе, на некалькі год на вучобу адпраўляюцца маладыя афіцэры. 

Адметна, што адным з такіх студэнтаў нядаўна быў і сын генерал-маёра Ігара Бурмістрава, намесніка кіраўніка ўнутранымі войскамі, пра гэта піша ў сваім тэлеграм-канале журналіст Арцём Гарбацэвіч. 

Але што яшчэ можна дадаць пра Алега Караева? 

Ён выдаліў свае акаўнты ў сацыяльных сетках, але УКантакце яшчэ можна знайсці яго творчую суполку — хлопец піша вершы і музыку. 

Называецца яна «Алег і 777|Дзядзя Алежа». 

Калі пагартаць, то можна сустрэць рознае. І такія нечаканыя чатырохрадкоўі, напрыклад як: 

«Даю прогноз, не зная точной даты.
Даю прогноз бесплатно, задарма:
Что будет нас сопровождать в двадцатых? -
Три слова: х*й, говно и шаурма!». 

Або: 

«Я хочу быть Ганнибалом,
Ганнибалом Лектором,
И хочу разгрызть е*ало
Школьному директору!»

І нават песні па-беларуску, яшчэ і напісаныя тарашкевіцай. 

Іншыя ягоныя песні па-беларуску можна знайсці УКантакце праз пошук па выканаўцах: «Агдам». 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930