Знайсці
13.03.2020 / 16:177РусŁacБел

Украіна закрывае мяжу для замежнікаў на 2 тыдні

Міністэрства ўнутраных спраў Украіны прапанавала закрыць межы для замежнікаў, каб прадухіліць распаўсюд каранавіруснай інфекцыі. Афіцыйна аб закрыцці мяжы заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны краіны Аляксей Данілаў на тэрміновым брыфінгу.

Праз пандэмію каранавіруса ў свеце Украіна праз 48 гадзін на 2 тыдні закрывае мяжу для замежных грамадзян.

«Мы павінны зрабіць кантроль. Для замежнікаў прапануем увесці 100-працэнтны рэжым абмежаванняў на нашых пунктах пропуску», — сказаў кіраўнік ведамства Арсен Авакаў.

Пры гэтым Авакаў адзначыў, што пункты пропуску на мяжы застануцца адкрытымі для ўкраінцаў і тых, хто мае дазвол на жыхарства, паколькі «кожны мае права вярнуцца дадому і мы іх чакаем».

Таксама Украіна не будзе пускаць на сваю тэрыторыю грамадзян, якія едуць з часова акупаваных тэрыторый і не маюць рэгістрацыі на падкантрольнай ураду Украіны тэрыторыі, калі ў іх выявяць прыкметы захворвання, падобнага да каранавіруса.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера