Знайсці
13.03.2020 / 14:365РусŁacБел

Жыхарка Польшчы ішла дахаты, а трапіла ў Беларусь

Гродзенскімі памежнікамі была спынена спроба незаконнага перасячэння мяжы ў чыгуначным пункце пропуску «Гродна», павеламляе Гродзенская памежная служба.

13 сакавіка пасля апоўначы камеры відэаназірання пункта пропуску зафіксавалі сілуэт адной жанчыны, якая рухалася па чыгуначным палатне ў напрамку Беларусі. Парушальніка затрымалі за 15 метраў ад мяжы. Ім апынулася грамадзянка Польшчы. З яе слоў, яна знаходзілася ў польскім горадзе Кузніца і вырашыла дабрацца дадому пешшу. Каб не заблукаць, жанчына ішла ўздоўж чыгункі, толькі вось памылілася з напрамкам.

 У дачыненні да затрыманай распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне мяжы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Ёй пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь да 5 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера