Знайсці
13.03.2020 / 14:1015РусŁacБел

У Мінадукацыі распавялі, ці можна не пускаць дзіця ў школу, калі баішся каранавіруса

Усё больш навінаў пра тое, што асобныя кампаніі пераходзяць на дыстанцыйны рэжым працы. Лагічнае пытанне, а як жа быць з дзецьмі, якія наведваюць сады і школы. Некаторыя бацькі ў сацыяльных сетках усур'ёз абмяркоўваюць магчымасць пакінуць дзяцей дома. Пакуль пішуць заявы на дзень-два — «па сямейных абставінах». На гэта кіраўніцтва школ глядзіць з разуменнем, піша kp.by.

Праўда, некаторыя гатовыя з наступнага тыдня пакінуць дома сваё дзіця на большы тэрмін. Кажуць нават пра няпэўны перыяд — пакуль пагроза каранавіруса не сыдзе. Бацькі спасылаюцца на звесткі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя аб пандэміі, а свае дзеянні называюць сацыяльным каранцінам. Тут дырэкцыя ўстановы адукацыі не спяшаецца з рашэннем, маўляў, а як жа быць з навучальным працэсам?

«Камсамолка» запыталася ў прэс-сакратара Міністэрства адукацыі Людмілы Высоцкай, як дзяржорган ставіцца да такіх сітуацый. І ці ёсць на гэты конт нейкія рэкамендацыі кіраўніцтву школ, упраўленням і аддзелам адукацыі?

— Рэкамендацыя з боку міністэрства можа быць адна: калі ў дзяцей ёсць канкрэтныя сімптомы прастуднага захворвання, дрэннае самаадчуванне, павышаная тэмпература, то, вядома, наведваць навучальную ўстанову дзіцяці не трэба. Тут рашэнне адно: выклікаць доктара і ісці па даведку.

Але іншых паказанняў, каб дзеці сядзелі дома, а не ішлі ў школу або ў дзіцячы сад, няма. Яны ж будуць прапускаць заняткі, парушыцца навучальны працэс, — тлумачыць Людміла Юльянаўна.

— У асаблівых, выключных выпадках, вядома, можна напісаць заяву і пакінуць дзіця дома па сямейных абставінах. Але на пэўны тэрмін, які падкажуць у адміністрацыі школ. Па вялікім рахунку, падобныя пытанні з наведвальнасцю ўрокаў узнікаюць штогод у сувязі з сезоннай захваральнасцю. І, напэўна, агульная парада для бацькоў: не трэба панікаваць.

Сяргей Трафілаў, kp.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930