Знайсці
14.03.2020 / 10:3833РусŁacБел

Спявачка Paulinn распрадала музычныя інструменты і эмігравала ў Польшчу

Паўліна Цімохіна, салістка і стваральніца гурта Paulinn, не так даўно выставіла на продаж усе свае музычныя інструменты, распусціла гурт і з’ехала ў Польшчу.

На сваёй старонцы Укантакце яна патлумачыла рашэнне так: «Пяць год мы рабілі класную музыку, бывалі поспехі, бывалі і няўдачы, мінулы год атрымаўся багатым на рэлізы і канцэрты. Але, на жаль, нічога не атрымалася. Да мяне прыйшла дзікая стомленасць і адчуванне бескарыснасці ўсіх гэтых высілкаў, бессэнсоўнасць таго, што адбываецца. Мяне перастала радаваць усё. Акрамя стомленасці, нічога не адчуваю. На жаль, за гэты час нам так і не ўдалося сфармаваць сваю няхай і невялікую, але моцную аўдыторыю».

У Польшчы Паўліна да жніўня вучыцца па стыпендыяльнай праграме Gaude Polonia. Што будзе рабіць, калі навучанне скончыцца, пакуль не ведае. Але цяпер Паўліна адзначае, што знаходзіцца ў стане «перазагрузкі» і што час ад часу гэта патрэбна любому творчаму чалавеку.

Чытайце. Навінка ў плэйліст: знаёмімся з беларускамоўнай спявачкай Paulinn, якая кідае выклік прымітыўным тэкстам ФОТЫ, АЎДЫЯ

«Я шчыра лічу, што мы рабілі якасны прадукт, прычым на беларускай мове, — адзначае спявачка. — У сваім прафесіяналізме і таленце мы нічым не саступалі большасці прысутных у беларускай музычнай прасторы, а ў працавітасці, магчыма, і пераўзыходзілі некаторых. Але самае важнае, што кожны дзень мы станавіліся лепшымі, чым былі ўчора. Я шалёна ганаруся ўсім, што было за гэтыя 5 год! І таму яшчэ больш балюча прымаць такія рашэнні».

У свой час Паўліну Цімохіну называлі адкрыццём у беларускай музыцы. Разам са сваім праектам Paulinn яна выпусціла альбом «Адчувай», а таксама міні-альбом «Мадуляцыя», які стаў найлепшым альбомам сезону 2018/2019 паводле выбару наведвальнікаў парталу TuzinFM.

На рахунку спявачкі і яе дуэт са Змітром Вайцюшкевічам, выступы на фестывалях «Бардаўская восень» і «Басовішча», намінацыя на «Песню года Беларусі» на АНТ, а таксама сольны выступ на «Belsat Music Live».

Ніна Лістота

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930