Знайсці
12.03.2020 / 23:053РусŁacБел

Макрон: Эпідэмія каранавіруса ў Францыі — самая страшная за стагоддзе

З панядзелка, 16 сакавіка, у Францыі ўсе дзіцячыя сады, малодшыя, сярэднія, старэйшыя школы, а таксама ўніверсітэты закрыюцца для стрымлівання распаўсюду каранавіруса Covid-19. Навучальныя ўстановы будуць закрытыя да новага распараджэння. Пра гэта прэзідэнт Францыі Макрон абвясціў у чацвер, 12 сакавіка, у сваім тэлезвароце, паведамляе французскае радыё.

Прэзідэнт Францыі заклікаў усіх людзей, старэйшых за 70 гадоў, усіх, у каго рэспіраторныя захворванні, людзей з інваліднасцю па магчымасці не пакідаць сваіх дамоў. Усіх французаў ён заклікаў абмежаваць перамяшчэнні. Грамадскі транспарт пры гэтым будзе працягваць працаваць.

Макрон таксама заклікаў усе прадпрыемствы па магчымасці перавесці супрацоўнікаў на працу з дому.

Макрон падкрэсліў, што Францыя перажывае самы маштабны санітарны крызіс за стагоддзе (гаворка ідзе пра пандэмію іспанскага грыпу 1918-1919 гадоў).

Не былі адменены муніцыпальныя выбары, першы тур якіх запланаваны на 15 сакавіка.

У апошнія дні вірус Covid-19 пачаў хутчэй, чым раней, распаўсюджвацца па ўсёй Францыі. Да чацвярга, 12 сакавіка, на тэрыторыі краіны было зафіксавана 2876 выпадкаў заражэння. 61 чалавек памёр ад наступстваў каранавіруса. 129 знаходзяцца ў рэанімацыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930