Знайсці
12.03.2020 / 19:2153РусŁacБел

Расійскія нафтавікі: Мы гатовы працаваць пры цане 8-10 даляраў за бараль

Кіраўнікі трох нафтавых кампаній Расіі заявілі, што маюць дастатковы запас трываласці і змогуць перажыць перыяд нізкіх цэн на нафту. Пра гэта яны сказалі пасля нарады з нафтавікамі, якую правёў кіраўнік міністэрства энергетыкі Расіі Аляксандр Новак, піша РБК.

Фота Надзеі Бужан

«Газпрам нафта» мае дастатковы запас трываласці, каб перажыць цяперашнюю сітуацыю, нават цана нафты ў $10 не крытычная», — цытуе ТАСС словы гендырэктара «Газпрам нафты» Аляксандра Дзюкава.

«Татнафта» не лічыць для сябе крытычнай нават цану нафты ў $8 за бараль», — заявіў кіраўнік кампаніі Наіль Маганаў.

Прэзідэнт ЛУКОЙЛа Вагіт Алекпераў заявіў, што нафтавыя кампаніі Расіі мабілізаваны працаваць пры нізкіх цэнах на нафту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера