Знайсці
12.03.2020 / 19:02РусŁacБел

Фондавыя біржы ЗША адкрыліся рэзкім падзеннем. Таргі зноў прыйшлося спыняць

Асноўныя індэксы на фондавых біржах ЗША адкрылі таргі падзеннем на 7%. З-за гэтага таргі прыпынялі на 15 хвілін, паведамляе Reuters.

Таргі на Нью-Ёркскай фондавай біржы прыпынілі на 15 хвілін. Таргі закрываюць да канца дня, калі падзенне дасягае 20%.

Падзенне на рынках паскорылася пасля таго, як Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла распаўсюджванне COVID-19 пандэміяй, а прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра забарону на ўезд у краіну з Еўропы.

Гэта ўжо другое спыненне таргоў за тыдзень. Першы раз гэта адбылося ў панядзелак, 9 сакавіка, пасля рэзкага абвалу цэн на нафту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера