Знайсці
12.03.2020 / 18:0242РусŁacБел

Саудаўская Аравія нанесла чарговы ўдар у нафтавай вайне супраць Расіі

Саудаўская Аравія збіраецца патроіць пастаўкі сваёй нафты ў Еўропу, якая традыцыйна з'яўляецца вялікім рынкам для расейцаў. Саудаўская Аравія прапануе сваю флагманскую нафту маркі Arab Light з коштам у Ратэрдаме прыкладна 25 даляраў за бараль, што значна танней за расійскую Urals, піша Bloomberg.

Фота Надзеі Бужан

Дысконт, які прапанавала Саудаўская Аравія, настолькі вялікі, што яе нафта Arab Light выцесніць расійскую Urals і сыравіну іншых пастаўшчыкоў з еўрапейскага рынку, калі тыя ў адказ таксама не дадуць дысконту.

Прапанова Саудаўскай Аравіі па пастаўках нафты з беспрэцэдэнтным дысконтам у Еўропу ператварае еўрапейскі рынак у арэну самых бязлітасных дзеянняў у нафтавай вайне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера