Знайсці
12.03.2020 / 17:24РусŁacБел

У Славаччыне вырашылі закрыць усе аэрапорты, у Чэхіі ўвялі надзвычайнае становішча

У Славакіі і Чэхіі абвясцілі надзвычайнае становішча ў сувязі з пагрозай эпідэміі каранавіруса COVID-19.

Фота Надзеі Бужан

У Славаччыне прынялі рашэнне аб закрыцці пагранічных пунктаў для замежнікаў і ўсіх трох міжнародных аэрапортаў, паведамляе Zilinak.

Увялі 14-дзённы каранцін: закрываюцца школы, спартыўныя і забаўляльныя цэнтры. Гандлёвыя цэнтры будуць працаваць толькі ў буднія дні.

У Славаччыне на сёння зарэгістравана 16 пацверджаных выпадкаў заражэння.

Як паведамляе «Радыё Прага», урад Чэхіі аб'явіў надзвычайнае становішча ў краіне тэрмінам на 30 дзён.

З 14 сакавіка будуць закрыты большасць памежных пераходаў з Германіяй і Аўстрыяй. Таксама забараняецца ўезд у Чэхію грамадзянам краін, дзе знаходзяцца ачагі эпідэміі, а таксама выезд у гэтыя краіны.

У Чэхіі зарэгістравана 96 выпадкаў заражэння каранавірусам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930