Знайсці
12.03.2020 / 16:5213РусŁacБел

Каранавірус: Швецыя спыняе поўны ўлік інфікаваных і шпіталізацыю маладых — занадта дорага

Швецыя будзе тэсціраваць на каранавірус толькі шпіталізаваных і з груп рызыкі. Маладым прапануецца перахварэць дома.

У сувязі з рэзкім ростам колькасці выпадкаў каранавіруса і колькасці ахвотных праверыцца ў Стакгольме пераходзяць на новыя прынцыпы тэсціравання, паведамляе выданне Dagens Nyheter.

«Цяпер мы мусім прыняць як факт тое, што інфекцыя ўжо распаўсюдзілася ўнутры краіны і нам застаецца зрабіць усё, каб ёю заразілася як мага менш людзей», — паведаміў Эрык Берглунд, кіраўнік прэс-службы рэгіёна Стакгольм.

Пачынаючы з серады, тэсты на каранавірус будуць рабіць толькі тым, у каго ёсць патрэба ў шпіталізацыі. 

«Калі вам 20 гадоў і вы чалавек без хранічных захворванняў, вам трэба проста пасядзець дома і перахварэць. Нават калі ў вас ёсць сімптомы каранавіруса, тэст вам рабіць не будуць. Незалежна ад таго, ці былі вы ў кантакце з носьбітамі каранавіруса альбо не», — паведаміў чыноўнік.

Маладым інфікаваным рэкамендуецца проста заставацца дома і не кантактаваць з людзьмі.

У той жа час старых людзей з падазрэннем на каранавірус будзе наведваць спецыяльная брыгада медыкаў і тэст праводзіцца будзе. 

Рашэнне абмежаваць выяўленне заражаных было прынятае, бо ранейшы падыход патрабаваў зашмат рэсурсаў. «Ахова здароўя павінна бараніць слабейшых», — сказаў чыноўнік.

Гэта азначае, што Швецыя адмаўляецца ад далейшага поўнага ўліку інфікаваных і іх кола кантактаў дзеля эканоміі сродкаў.

Па стане на 16.00 12 сакавіка ў Швецыі было зафіксавана 599 заражэнняў.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера