Знайсці
12.03.2020 / 16:15РусŁacБел

У Іспаніі ўжо больш за 3 тысячы хворых на каранавірус. 84 чалавекі памерлі

Амаль 3 тыс. выпадкаў заражэння новым каранавірусам было зафіксавана ў Іспаніі з пачатку распаўсюджвання інфекцыі ў краіне. Пра гэта паведаміла ў чацвер газета El Pais, паведамляе ТАСС.

Паводле яе інфармацыі, 84 чалавекі памерлі, 189 інфікаваных паправіліся. У сераду днём Міністэрства аховы здароўя заяўляла пра 2 тысячы захварэлых і 47 памерлых. Большасць хворых — 1388 — выяўлена ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд.

Таксама стала вядома пра тое, што абедзве палаты парламента Іспаніі прыпынілі працу на 15 дзён. Усе члены ўрада Іспаніі, а таксама кароль Філіп VI і яго жонка Летысія зрабілі тэсты на каранавірус.

Першы выпадак заражэння каранавірусам у Іспаніі быў зафіксаваны 31 студзеня, колькасць хворых рэзка пачала расці пасля выяўлення лакальнай успышкі ў Італіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930