Знайсці
11.03.2020 / 22:0914РусŁacБел

Найлепшы футбаліст Беларусі 21 стагоддзя Аляксандр Глеб скончыў кар’еру. ВІДЭА яго галоў

Найлепшы футбаліст Беларусі 21 стагоддзя Аляксандр Глеб абвясціў аб завяршэнні кар'еры. Ён гуляў за лонданскі «Арсенал» і «Барселону» — ніхто з беларускіх футбалістаў не замацоўваўся ў складзе сусветных топ-клубаў. 

Глеб пачынаў займацца футболам у школе мінскага «Дынама». За сваю гульнявую кар'еру ён станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў (2008/09), чэмпіёнам Іспаніі (2008/2009), уладальнікам Кубка Іспаніі (2008/09), выйграваў Кубак Інтэртота (2002), Кубак англійскай лігі (2010/2011), з'яўляецца шасціразовым чэмпіёнам Беларусі (1999, 2012, 2013, 2015, 2016, 2018).

Таксама футбаліст быў найлепшым асістэнтам Бундэслігі (2004/2005) і 6 разоў прызнаваўся футбалістам года ў Беларусі (2002, 2003, 2005, 2006, 2007, 2008).

Мінулы сезон 38-гадовы Глеб пачынаў у БАТЭ, дзе згуляў 1 матч. Затым ён перабраўся ў «Іслач», у складзе якой правёў 13 гульняў.

У складзе зборнай Беларусі паўабаронца правёў 80 матчаў і забіў 6 галоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера