Даслаць навіну
Знайсці
11.03.2020 / 14:00 7

Пацыент з каранавірусам наведваў медцэнтр «Ладэ» ў Мінску

Павялічыць

Усіх, хто мог з ім кантактаваць, адправілі на каранцін, паведамляе «Радыё Свабода».

Пацыент, у якога выявілі каранавірус, у нядзелю, 8 сакавіка, прыкладна з 9-10 гадзін раніцы абследаваўся ў сталічным медыцынскім цэнтры «Ладэ» на праспекце Незалежнасці. Гэтую інфармацыю «Радыё Свабода» пацвердзілі ў Міністэрстве аховы здароўя і ў самім цэнтры «Ладэ».

«Цяпер наш цэнтр працуе ў штатным рэжыме, прымаем усіх пацыентаў, якія прыходзяць на абследаванне, на прыём да дактароў. Панікі няма. Уся поўная інфармацыя — у Міністэрстве аховы здароўя, усе звесткі акумулююцца там. У адпаведнасці з інструкцыяй мы паведамілі пра гэты выпадак у Мінздароўя. Больш пакуль нічога сказаць не магу», — расказала прэс-сакратарка «Ладэ» Вольга Чэрнікава.

У сераду раніцай усіх дактароў і наведнікаў, якія знаходзіліся ў медцэнтры «Ладэ» ў адзін час з пацыентам, у якога пазней знайшлі каранавірус, павезлі ў Бараўляны на каранцін. Іх няшмат, бо быў выходны і святочны дзень; людзей вызначалі па часе прыёму і камэрах відэаназірання. Гэтую інфармацыю пацвердзіла «Свабодзе» прэс-сакратар Мінздароўя Юлія Барадун.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

3
Ну что сказать / адказаць
11.03.2020 / 18:36
Кругом работающие пенсионеры, В "Лодэ" была много раз и скажу Вам, что у них чистота и порядок, все коридоры и кабинеты выложены плиткой, туалет регулярно убирается, все пеленки, бахилы, салфетки одноразовые. Да и цены у них ого-го, но дело выбора идти или нет. Сомневаюсь, что у них ерундой позаниматься на работе. И да стоят кулеры с водой, и одноразовыми стаканчиками. В общем я как приехали к ним со своего села, так и обалдела, что оказывается вот как оно быть может. Прием расписан строго по часам, дай Бог людей немного было. У них все фиксируется и камеры не надо смотреть.
9
любите родину мать вашу / адказаць
11.03.2020 / 18:53
сьмеху вартыя дызлайкеры каментароў кшталту гэтых. няўжо нехта ў здаровым розуме і цьвярозай памяці супроць той інфармацыі, якая дазваляе зьменьшыць ступень заражэньня страшнай хваробай? хутчэй за ўсё туташнія дызлайкеры - тыя асобы, для якіх лайк пад іхнім коментам - шчасьце ў жыцьці? а дызлайк - трагедыя? )) і такім чынам яны смешна, па-дзіцячаму помсьцяць тым, хто калісьці "пакрыўдзіў" у сваім коменце іхнюю пяшчотна-ранімую душу! ))
0
Пануры / адказаць
12.03.2020 / 08:24
А у нас как в стране дураков, все ждут пока президнт скажет, что делать, сами боятся инициативу проявить. Ведь больные куда идут - в больницы, поликлиники. А там столпотворение народа. При чем чуть ли не половина здоровых шастает. За всякими справками нужными и не нужными, на повторные медосмотры и всякое всякое. Неужели нельзя ограничить или заморозить эти процедуры хотя бы на полгода. Или ждем пока как в Италии станет?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31