Знайсці
11.03.2020 / 13:441РусŁacБел

Жоўтыя вазы на праспекце Незалежнасці пафарбуюць у іншы колер

Вазы на пр. Незалежнасці перафарбуюць гэтай вясной, як толькі ўсталюецца спрыяльнае надвор'е. Пра гэта «Мінск-навінам» распавяла начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір.

Вазы перафарбавалі ў жоўты колер у 2018 годзе. У некаторых гараджан такое рашэнне выклікала пратэст. Але гэты колер для гэтых элементаў архітэктуры выбралі не ўпершыню.

— Вазы з'яўляюцца неад'емнай часткай гісторыка-культурнай каштоўнасці ў забудове цэнтральнай частцы пр. Незалежнасці. На гэты аб'ект распаўсюджваюцца патрабаванні заканадаўства аб культуры, — распавяла Хвір.

Гэтай вясной вазы набудуць новую афарбоўку. Спецыялісты ўжо правялі фізіка-хімічнае абследаванне, у адпаведнасці з якім абралі хімічны склад фарбы і яе адценне — PALAZZO 180. Колер блізкі да слановай косці. Рашэнне ўзгоднена з Міністэрствам культуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031