Знайсці
11.03.2020 / 12:048РусŁacБел

Каранавірус дабраўся да Гродна. У жанчыны, якая вярнулася з Італіі, тэст паказаў станоўчы вынік

Як паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Алена Кроткава, 62-гадовая жанчына прыбыла з Італіі ў Гродна ноччу з панядзелка на аўторак, піша «Гродзенская праўда».

Прычым яна сама звярнулася па медыцынскую дапамогу. У аўторак днём жанчына была дастаўлена брыгадай «хуткай» і шпіталізавана ў абласную інфекцыйную бальніцу. Ніякіх праяў рэспіраторнай інфекцыі не назіралася.

Аднак сёння атрымалі лабараторнае пацверджанне наяўнасці ў яе каранавіруса. Пацыентка ізаляваная і знаходзіцца пад пільным наглядам медыцынскіх работнікаў. Праводзяцца мерапрыемствы па выяўленні кантактаў.

Сёння раней Мінздароўя паведамляў пра два новыя выпадкі каранавіруса: у жыхара Гомеля і жыхара Мінска. Такім чынам усяго ў Беларусі зафіксавана 12 выпадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930