Знайсці
11.03.2020 / 10:3312РусŁacБел

У Беларусі яшчэ тры выпадкі каранавіруса

У Беларусі яшчэ тры станоўчыя тэсты на каранавірус (COVID-19): у жыхароў Гомеля, Мінска і Гродна. Такім чынам колькасць выпадкаў каранавіруса ў краіне вырасла да 12 (трое ачунялі).

Як паведамляе Мінздароўя, у рамках актыўнага лабараторнага кантролю грамадзян у мінскім аэрапорце ў беларуса, што вярнуўся з Партугаліі, атрыманы станоўчы тэст на РНК каранавіруса COVID-19.

У РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі праводзіцца паглыблены паўторны лабараторны кантроль аналізаў гэтага чалавека. Ён шпіталізаваны ў Гомельскую абласную інфекцыйную клінічную бальніцу. На сённяшні момант стан яго здавальняючы. Праводзіцца актыўная шпіталізацыя пацыентаў першага ўзроўню (грамадзян, якія прыехалі разам з ім з-за мяжы, а таксама тых, хто быў побач з ім у самалёце). Улічваючы, што тэст праведзены пры ўездзе ў краіну, пагроза далейшага распаўсюджвання ацэньваецца як мінімальная.

«Моцныя Навіны» ўдакладнілі пра выпадак з Гомеля.

20-гадовы малады спартсмен вярнуўся з Партугаліі, дзе браў удзел у спаборніцтвах па спартыўнай акрабатыцы.

Каманда прыляцела ў Мінск, аднак на той момант сімптомаў захворвання ў спартсмена не было. Па вяртанні ў Гомель ён быў шпіталізаваны, у яго ўзялі тэст на каранавірус, які даў станоўчы вынік. Хлопец знаходзіцца ў ізаляцыі ў Гомельскай абласной інфекцыйнай бальніцы. Акрамя таго, пад назіранне ўзята больш за дзесяць чалавек «узроўню першага кантакту».

Як паведамляе Мінздароўя, удакладняючая дыягностыка праводзіцца ў аднаго з пацыентаў у Мінску, які прыбыў з Нямеччыны і ў момант праходжання мяжы схаваў факт знаходжання ў Паўночнай Італіі.

Мінздароўя яшчэ раз звяртаецца з просьбай да ўсіх грамадзян, якія вяртаюцца ў краіну, — абавязкова інфармаваць спецыялістаў, якія працуюць у зонах пагранічнага кантролю пра тое, што вы пабывалі ў эпідэмічна неспрыяльных раёнах. Акрамя таго, Міністэрства аховы здароўя заклікае ўсіх, хто вяртаецца з-за мяжы, — па магчымасці, першыя 14 дзён абмежаваць лік кантактаў. А ў выпадку з'яўлення рэспіраторнай інфекцыі выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу. Абавязкова трэба сказаць па тэлефоне, якія краіны вы наведвалі.

Пазней стала вядома, што тэст на каранавірус даў станоўчы вынік у 62-гадовай жыхаркі Гродна, што вярнулася з Італіі. Яна шпіталізаваная.

На сёння ва ўстановах аховы здароўя Беларусі з дыягназам COVID-19 знаходзяцца 12 пацыентаў. Трое з іх рыхтуюцца да выпіскі. Ва ўсіх пацыентаў стан здавальняючы, тэмпературы і іншых клінічных праяў хваробы няма.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930