Знайсці
11.03.2020 / 10:243РусŁacБел

На каранавірус захварэў першы прадстаўнік славутага каралеўскага роду

Каранавірус новага тыпу дыягнаставаны ў Карла Габсбурга-Латарынгскага — унука імператара Аўстра-Венгрыі Карла I (1916-1918), дзейнага кіраўніка дома Габсбургаў (адна з найбольш магутных манархавых дынастый, якая правіла ў многіх еўрапейскіх краінах з 1306-га па 1918 год). Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на чэшскую газету Mlada fronta DNES.

Карл Габсбург-Латарынгскі, якому нядаўна споўнілася 59 гадоў, знаходзіцца на хатнім каранціне. Мяркуецца, што ён заразіўся ад аднаго са сваіх сяброў.

Фота з Вікіпедыі

«Некалькі дзён таму я адчуў сябе дрэнна. Былі прыкметы прастуды. Думаў, што гэта звычайны грып, але неўзабаве мне патэлефанаваў сябар і сказаў, што нядаўна быў на кангрэсе ў Швейцарыі і пасля гэтага ў яго быў дыягнаставаны каранавірус. Я таксама вырашыў здаць аналізы. Вынікі апынуліся станоўчымі», — сказаў Габсбург-Латарынгскі.

Ён праводзіць каранцін у віле каля горада Зальцбург. Ён настаяў, каб сям'я знаходзілася асобна ад яго.

«Каранцін — рэч вельмі прыкрая, але павінен сказаць, што я прыстасаваўся. Каранавірус, урэшце, не чума. Як доўга мне трэба будзе заставацца на каранціне, вызначаць дактары на аснове аналізаў», — адзначыў Карл Габсбург-Латарынгскі.

Карл Габсбург-Латарынгскі, згодна з газетай, стаў першым кіраўніком еўрапейскага манархічнага дома, які заразіўся каранавірусам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930