Знайсці
11.03.2020 / 10:0337РусŁacБел

Румас: Сітуацыя на нафтавым рынку ўплывае на збліжэнне пазіцыі з Расіяй па пастаўках

Цяперашняя сітуацыя з цэнамі на нафту, якая склалася пасля развалу здзелкі АПЕК+, збліжае пазіцыі Расіі і Беларусі ў пытаннях паставак нафты. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас на сустрэчы з прэм'ер-міністрам РФ Міхаілам Мішусціным у Маскве, піша ТАСС.

«Адно з пытанняў, якія нам сёння трэба будзе абмеркаваць, — гэта пастаўкі энерганосьбітаў. Я думаю, што тая рынкавая сітуацыя, якая ёсць сёння з цэнамі на нафту, яна збліжае нашы пазіцыі і памяншае тыя разыходжанні лічбавыя, якія ў нас ёсць», — сказаў Румас.

Паводле яго слоў, развіццё ЕАЭС шмат у чым будзе залежаць ад збліжэння пазіцый РФ і Беларусі па інтэграцыі.

«Я думаю, шмат у чым рух у «пяцёрцы» [ў ЕАЭС] будзе залежаць ад таго, наколькі мы зблізім свае пазіцыі, — сказаў ён. — Вы ведаеце, перад намі прэзідэнтамі пастаўлена задача падрыхтаваць дакументы па стратэгіі інтэграцыі і нашы віцэ-прэм'еры правялі вялікую працу».

«Засталося некалькі спрэчных пытанняў», — дадаў Румас.

Румас адзначыў, што сёння на сустрэчы з расійскім калегам плануе абмеркаваць не вырашаныя пытанні ў сферы інтэграцыі. «Я спадзяюся, мы іх сёння абмяркуем [спрэчныя пытанні] і прасунемся для таго, каб 10 красавіка, калі мы сустрэнемся ў Мінску на міжпраўсавеце, мы ўжо змаглі ўзгадніць гэты дакумент і ўнесці кіраўнікам дзяржаў на іх вышэйшы Еўразійскі міжурадавы савет», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930