Знайсці
11.03.2020 / 09:00РусŁacБел

Матч «МанСіці» — «Арсенал» перанесены. Справа ў хворым на каранавірус уладальніку трэцяга клуба, што наведаў распранальню лонданцаў

Фота з інстаграма Эвангеласа Марынакіса

Кіраўніцтва Англійскай прэм'ер-лігі (АПЛ) прыняло рашэнне перанесці сустрэчу 28-га тура паміж «Манчэстэрам Сіці» і «Арсеналам», якая павінна была адбыцца 11 сакавіка ў Манчэстэры ў сувязі з успышкай каранавіруса. Пра гэта паведамляе прэс-служба АПЛ.

27 лютага «Арсенал» прымаў у Лондане грэчаскі «Алімпіякас» у рамках матчу 1/16 фіналу Лігі Еўропы (1:2). Уладальнік каманды гасцей Эвангелас Марынакіс (ён таксама ўладальнік «Нотынгема Форэст») у аўторак паведаміў, што заражаны каранавірусам. Усе гульцы і персанал грэчаскага клуба праходзяць праверку ў шпіталі. Кіраўніцтва АПЛ прыняла рашэнне не праводзіць матч «Манчэстэр Сіці» — «Арсенал» з меркаванняў бяспекі.

«Спадар Марынакіс сустракаўся з некаторымі гульцамі «Арсенала» і супрацоўнікамі клуба. Па гэтай прычыне АПЛ прыняла рашэнне перанесці матч, прызначаны на 11 сакавіка. Ліга разумее, што дадзеная сітуацыя прынясе нязручнасці і фінансавыя страты, аднак альтэрнатыўнага варыянту няма. Прымаюцца ўсе неабходныя меры, іншыя матчы туру не будуць перанесены», — цытуе паведамленне прэс-службы ТАСС.

Марынакіс таксама на сваёй старонцы ў інстаграме паведаміў, што падхапіў каранавірус.

«Новы вірус дабраўся і да мяне, і я адчуваю, што абавязаны паведамiць пра гэта грамадству. Пачуваюся добра, бо я прыняў усе неабходныя меры і прытрымліваюся інструкцый медыкаў.

Пераканаўча раю ўсім маім суграмадзянам рабіць тое ж самае. Жадаю ўсім хуткага выздараўлення».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930