Знайсці
11.03.2020 / 08:335РусŁacБел

Байдэн у другі супераўторак перамог мінімум у чатырох з шасці штатаў

flickr.com

Дэмакратычная партыя ЗША ў аўторак правяла праймерыз у штатах Айдаха, Мічыган, Місісіпі, Місуры і Вашынгтон, а таксама зборы партыйных актывістаў (кокусы) у штаце Паўночная Дакота. На коне сумарна больш за 360 галасоў дэлегатаў, якія на нацыянальным з'ездзе партыі ў ліпені падтрымаюць таго ці іншага прэтэндэнта на вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ад партыі, піша ТАСС.

Байдэн перамог у чатырох з шасці штатаў: Айдаха, Мічыган, Місісіпі і Місуры.

Вынік галасавання пакуль не вырашаны ў Вашынгтоне і Паўночнай Дакоце.

Да пачатку галасавання ў аўторак Байдэн лідзіраваў па ліку дэлегатаў, якія яго падтрымліваюць. У яго было 670 галасоў, у Сандэрса — 574. З улікам праймерыз і кокусаў у аўторак былы віцэ-прэзідэнт нарошчвае сваю перавагу да 823 дэлегатаў у параўнанні з 663 у сенатара ад штата Вермонт.

Для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты ад дэмакратаў у першым туры галасавання на нацыянальным з'ездзе партыі 13-16 ліпеня ў Мілуокі (штат Вісконсін) прэтэндэнту неабходна заручыцца галасамі 1991 дэлегата.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930