Знайсці
10.03.2020 / 19:531РусŁacБел

МЗС рэкамендуе беларусам устрымацца ад наведвання Італіі і Ізраіля

Фота Надзеі Бужан

Міністэрства замежных спраў рэкамендуе беларусам устрымацца ад наведвання Італіі і Ізраіля ў сувязі з абмежаваннямі, уведзенымі ў гэтых краінах для прадухілення распаўсюджвання каранавіруса COVID-19.

Рада Міністраў Італіі прыняла рашэнне ўвесці з 10 сакавіка рэжым строгага каранціну на тэрыторыі ўсёй краіны. На гэты момант плануецца, што рэжым будзе доўжыцца да 3 красавіка. У гэты перыяд перасоўванне дазволена толькі па прычынах працы, патрэб здароўя або надзвычайных сітуацый, забароненыя ўсе грамадскія, культурныя, спартыўныя і рэлігійныя мерапрыемствы, кірмашы і выставы, арганізоўваюцца пасты санітарнага кантролю на аўтастрадах, чыгуначных станцыях і ў аэрапортах краіны. Авіякампанія «Белавія» вырашыла прыпыніць рэйс Мінск-Мілан-Мінск з 12 сакавіка па 2 красавіка.

Турыстычныя паездкі ў Італію не дапускаюцца. Пасажыры, якія прыбываюць у Італію і з'язджаюць з яе паветраным транспартам (за выключэннем транзіту) павінны прад'явіць абгрунтаваную мэту падарожжа.

Урад Ізраіля прыняў рашэнне аб абавязковым 14-дзённым каранціне для ўсіх грамадзян, якія прыбылі з-за мяжы ў перыяд з 9 па 23 сакавіка. Замежныя грамадзяне, заязджаючы ў Ізраіль, павінны даказаць, што ў іх ёсць магчымасць знаходзіцца ў ізаляцыі два тыдні. Грамадзяне Беларусі, што маюць намер наведаць Ізраіль, пачынаючы з 12 сакавіка павінны за пяць дзён да візіту накіраваць запыт у адрас пасольства Ізраіля ў Беларусі. Уезд у Ізраіль можа ажыццявіцца толькі пасля атрымання адпаведнага пацвярджэння пасольства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера