Знайсці
10.03.2020 / 17:487РусŁacБел

Камандуючы Узброенымі сіламі Польшчы заразіўся каранавірусам

Каранавірус знойдзены ў камандуючага Узброенымі сіламі Польшчы генерала Яраслава Мікі пасля паездкі ў Германію. Пра гэта паведаміла ў аўторак у Twitter Мінабароны Польшчы.

«Асобы, якія суправаджалі генерала, былі ізаляваны. Камандуючы адчувае сябе добра», — адзначаецца ў паведамленні.

У Польшчы на ​​дадзены момант зафіксавана 20 пацверджаных выпадкаў выкліканага новым каранавірусам захворвання, 467 чалавек шпіталізаваныя з падазрэннем на каранавірус і больш як тысяча знаходзіцца ва ўмовах хатняга каранціну. Улады ўвялі кругласутачны санітарны кантроль на межах і прынялі рашэнне адмяніць усе масавыя мерапрыемствы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера