Знайсці
10.03.2020 / 17:3121РусŁacБел

Шрайбман прадказаў, як сыдзе Лукашэнка

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у відэапраекце «Ток» з Настассяй Роўдай распавёў, якім бачыць сёння найбольш верагодны сцэнар змены ўлады ў Беларусі. 

Фота Надзеі Бужан

— Калі і як сыдзе Лукашэнка?

— Ніхто гэтага не ведае, нават ён. Ёсць шмат развілак, шмат варыянтаў. Я думаю, што на сёння самае верагоднае — гэта прызначэнне пераемніка. Пры сённяшніх уводных: калі не абрынецца эканоміка, калі яго не падводзіць здароўе раней за час, то, хутчэй за ўсё, гэта будзе плаўнае ўвядзенне пераемніка на палітычны алімп. Такі падобны да казахстанскага сцэнар, калі першы прэзідэнт адыходзіць убок, не цалкам сыходзіць, а яшчэ кантралюе пераемніка, каб той не цалкам зарваўся і не спрабаваў помсціць і абнуліць усе вынікі кіравання Лукашэнкі, бо ён жа ў тым ліку клапоціцца пра сваю палітычную спадчыну.

Паступова, па старасці, будзе плаўны пераход паўнамоцтваў у бок новага цэнтра сілы. Гэта можа закончыцца і палітычнай вайной, гэта таксама часта адбываецца, калі новы пераемнік адчувае, што яму не хапае паўнамоцтваў, пачынае змагацца са старым, нават нягледзячы на ўсё стрымліванне, якое ёсць у сістэме. Гэта даволі распаўсюджаны шлях, гэта тое, праз што баліць галава ў Назарбаева, праз што павінна балець галава ў Пуціна, праз што, я ўпэўнены, будзе балець галава ў Лукашэнкі, бо стрымліванне пераемніка — важная задача, якую не ўсе аўтакраты добра рашаюць. На сёння гэта выглядае базавым сцэнарыем.

Як паказвае практыка, усе рэвалюцыі, усе спантанныя змены ўлады, якія адбыліся, ніколі не былі прадказаны, таму мы можам з дакладнасцю сказаць, што калі гэта адбудзецца, то ніхто гэтага не прадкажа. Усё, што я зараз нагаварыў, можа адмяніцца проста па подыху ветру.

— Але ў найбліжэйшыя 5 год мы можам спадзявацца на нейкія зрухі?

— На змену ўлады не, але я думаю, што праз 5 год у нас будзе абноўленая Канстытуцыя, якая стане прамовай да транзіту. Ужо па гэтай Канстытуцыі мы будзем разумець траекторыю транзіту ўлады, як ён будзе праходзіць, на карысць якіх органаў, дзе будзе канцэнтравацца палітычная ўлада: у парламенце, ва ўрадзе, у Радзе бяспекі…

І будзем, адпаведна, прыглядацца да лідараў гэтых органаў, будзем бачыць, як туды пачнуць сцякацца амбіцыйныя і кан’юнктурныя хлопцы ўнутры ўлады — усё гэта будзе адбывацца. Таму наступныя 5 год — цікавы перыяд, для такіх людзей, як я, прынамсі.

— Жанчына можа стаць прэзідэнтам Беларусі?

— Наўрад ці пасля Лукашэнкі. Мне здаецца, ён давярае жанчынам як менеджарам, у тым ліку па далікатных пытаннях, але не як лідарам, а для яго гэта розныя рэчы: лідар нацыі і менеджар у галаве Лукашэнкі — дзве розныя рэчы. Таму, хутчэй за ўсё, не, але ў цэлым — так.

Я не бачу палітычнай мізагініі ў палітычным грамадстве, сэксізму. Можа быць, у маленькіх фракцыях грамадства ён існуе, але я сацапытанні нават па гэтай тэме глядзеў: мужчыны на 10-15 працэнтных пунктаў больш, чым жанчыны, не давяраюць жанчынам жа весці палітыку і бізнэс. Разбежка невялікая, а гэта значыць, што па меры прывыкання да жанчыны ў палітыцы ўсё грамадства будзе паціху да гэтага ісці.

Жанчыны ва ўладзе ў некаторых ісламскіх краінах, жанчыны ва ўладзе ў нашых суседзяў. Германія — найпаспяховейшы прыклад, да Ангелы Меркель у беларусаў выдатнае стаўленне, згодна з апытаннямі. Таму я не думаю, што ёсць алергія.

  • 0:35 — калі сутыкаўся з антысемітызмам,
  • 2:54 — што падабаецца і не падабаецца ў Ізраілі,
  • 5:36 — ці адчувае сябе беларускім патрыётам,
  • 5:48 — пра панты на факультэце міжнародных адносін БДУ,
  • 8:55 — галоўная праблема беларускай адукацыі,
  • 11:26 — чаму спачатку не ўзялі на Tut.by,
  • 13:25 — хто навучыў журналістыцы,
  • 15:05 — самацэнзура,
  • 16:57 — чаму не пісаў пра феномен Колі Лукашэнкі, 
  • 17:28 — чаму не закранае тэму жанчын у асяроддзі Лукашэнкі, 
  • 18:59 — як вербавалі ў КДБ, 
  • 20:30 — як рабіць палітычную аналітыку без інсайдаў, 
  • 23:47 — палітычная сітуацыя ў Беларусі, 
  • 27:59 — ці варта чакаць больш жорсткага дзяржаўнага кіравання, 
  • 29:22 — чаму ходзіць на выбары і за каго галасаваў у 2010-м, 
  • 33:04 — як ставіцца да Моладзевага блока, 
  • 35:21 — што можа разварушыць беларускую апазіцыю, 
  • 36:58 — хто самы моцны беларускі апазіцыйны палітык, 
  • 37:27 — хто, калі не Лукашэнка, 
  • 39:55 — калі і як сыдзе Лукашэнка, 
  • 41:39 — ці зменіцца штосьці ў палітычным плане ў бліжэйшыя пяць год, 
  • 42:20 — ці стане жанчына прэзідэнтам Беларусі, 
  • 43:28 — ці маюць Наталля Качанава і Наталля Эйсмант палітычную моц, 
  • 45:18 — пра першы шлюб, 
  • 48:13 — якія жанчыны падабаюцца, 
  • 49:01 — што думае пра феміністак і ці сам фемініст.

«Ток» з Сяргеем Чалым
«Ток» з Віктарам Бабарыкам
«Ток» з Тадэвушам Кандрусевічам

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930