Знайсці
10.03.2020 / 14:302РусŁacБел

Данія зачыняе чытальныя залы і ўніверсітэцкія сталоўкі, людзей вучаць старанна мыць рукі

«Як правільна мыць рукі. І гэта не так проста» — відэаінструкцыя з такой назвай выйшла ў самае чытанае на партале Politiken у Даніі, пасля таго як за два дні колькасць заражэнняў у краіне падскочыла да 159. Гэта 25 на кожны мільён насельніцтва.

Кіраўніцтва ўрада Даніі на прэс-канферэнцыі заклікала людзей змяніць звычкі, адмовіцца ад непатрэбных падарожжаў і старацца не падарожнічаць у грамадскім транспарце ў гадзіны пік.

Акрамя таго, ва ўніверсітэтах будуць зачыненыя чытальныя залы, сталоўкі і адмененыя дыскатэкі.

«Пакуль хварэюць пераважна маладыя людзі, — заявілі прадстаўнікі ўрада. — Але небяспека ў тым, што яны могуць перадаць інфекцыю людзям старэйшага ўзросту, якія яе з цяжкасцю пераносяць».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера