Знайсці
09.03.2020 / 17:181РусŁacБел

У Францыі колькасць памерлых ад каранавіруса ўзрасла да 21, 1191 чалавек захварэў

У краіне зафіксаваны 1191 выпадак заражэння

lemonde.fr

Яшчэ двое чалавек памерлі ў Францыі ад каранавіруса за мінулыя суткі. Такім чынам агульная колькасць ахвяр захворвання ў краіне ўзрасла да 21 чалавека. Пра гэта паведамілі ў панядзелак у міністэрстве сацыяльных спраў і аховы здароўя рэспублікі.

Гаворка, у прыватнасці, ідзе пра 89-гадовага жыхара Корсікі, што памёр у бальніцы Аяча, дзе ён знаходзіўся ў рэанімацыі. У горадзе, які стаў адным з ачагоў эпідэміі на тэрыторыі Францыі, на два тыдні зачыненыя ўсе навучальныя ўстановы і дзіцячыя сады. Мерапрыемствы з больш за 50 удзельнікамі забароненыя.

Другі памерлы — жыхар рэгіёну Авернь-Рона-Альпы. Інфармацыю пра яго міністэрства аховы здароўя не прыводзіць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930