Знайсці
08.03.2020 / 13:0830РусŁacБел

У Мёрах на праймерыз зноў перамог Севярынец. Галасаваў нават віцэ-мэр

Чарговыя праймерыз на вылучэнне адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі прайшлі ў Мёрах. На сустрэчу нават завіталі прадстаўнікі мясцовай улады, паведамляе фэйсбук-старонка «Адзіны кандыдат 2020».

18 чалавек бралі ўдзел у галасаванні.

Перамогу атрымаў Павел Севярынец з 11 галасамі. 2 галасы ў Вольгі Кавальковай, 4 у Мікалая Казлова, 0 у Янукевіча і Губарэвіча, 1 бюлетэнь прызналі несапраўдным.

Як паведаміў Свабодзе Павел Севярынец, галасаваньне ў Мёрах стала першым, куды завітаў прадстаўнік уладаў.

«На сустрэчу прыйшоў намеснік старшыні Мёрскага райвыканакаму Валер Драба. Ён актыўна ўдзельнічаў, задаваў шмат пытанняў: пра сельскую гаспадарку, пра догляд за дзецьмі. Таксама ён быў адзіным, хто падняў руку, калі мы спыталі, хто лічыць, што ў Беларусі сумленныя выбары. Валер Драба сказаў, што падліковыя камісіі працуюць празрыста і любы можа ў гэтым пераканацца», — расказаў Севярынец.

Фота Сяргея Гудзіліна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930