Знайсці
07.03.2020 / 19:2933РусŁacБел

У Полацку барацьба таксама разгарнулася між Севярынцам і Губарэвічам

Фота Сяргея Гудзіліна

Трэція перадвыбары (па абранні адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычнай грамадскасці) былі праведзеныя вечарам 7 сакавіка ў Полацку. Нагадаем, што 6 сакавіка праймерыз прайшлі ў Гарадку, а сёння раніцай у Віцебску.

У Полацку, як і ў абласным цэнтры, упэўнена перамог хрысціянскі дэмакрат Павел Севярынец, за яго прагаласавалі 37 чалавек, за Юрася Губарэвіча з Руху за свабоду — 26. Вольга Кавалькова, як і ў Гарадку і Віцебску, зноў не набрала ніводнага голасу. За ліберала Казлова — тры галасы, Янукевіч з Партыі БНФ — 2.

Такім чынам пасля трох этапаў: Севярынец — 106 галасоў, Губарэвіч — 45, Казлоў — 18, Янукевіч — 7, Кавалькова — 0.

Як і ў Амерыцы сярод дэмакратаў, у нас акрэсліліся два выразныя лідары.

У нядзелю праймерыз пройдуць у Мёрах, Шаркаўшчыне і Паставах.

Чытайце таксама: «Мы славянскія немцы»: на праймерыз у Гарадку перамог Губарэвіч, агулам у іх узялі ўдзел восем чалавек

У Віцебску праймерыз прайшлі з аншлагам, а сакрушальную перамогу атрымаў Севярынец

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера