Знайсці
07.03.2020 / 15:075РусŁacБел

Будаваць Нацыянальны футбольны стадыён пачнуць у другім квартале

Стадыён, што размесціцца на скрыжаванні вул. Ванеева і Партызанскага праспекта, пачнуць будаваць у другім квартале гэтага года. Пра гэта ў ходзе прамой лініі паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна Аляксандр Сцяпанаў, пішуць Мінск-Навіны.

— Пляцоўка для будаўніцтва аб'екта намі падрыхтавана. Чакаем прыбыцця тэхнікі і будаўнікоў з Кітая. Нагадаю, што ўзвядзенне Нацыянальнага стадыёна будзе ажыццяўляцца сіламі і за кошт сродкаў кітайскага боку. Запланаваны тэрмін уводу аб'екта ў эксплуатацыю — 2023 год, — падкрэсліў А. Сцяпанаў.

Нацыянальны футбольны стадыён будзе змяшчаць 33 тыс. гледачоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера