Знайсці
07.03.2020 / 12:592РусŁacБел

Мінздароўя: Новых выпадкаў каранавіруса ў Беларусі не выяўлена

У Беларусі па стане на раніцу 7 сакавіка не выяўлены новыя выпадкі заражэння каранавірусам. Пра гэта TUT.BY паведаміў першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Шэсць пацыентаў, у якіх былі станоўчыя тэсты на каранавірус, знаходзяцца ў здавальняючым стане.

Па стане на 5 сакавіка пад медыцынскім наглядам знаходзіліся 1322 чалавекі, якія прыбылі з эпідэміялагічна-неспрыяльных раёнаў. У гэты ж перыяд 1135 чалавек былі зняты з назірання ў сувязі з тым, што ў іх няма ніякай клінічнай карціны і інкубацыйны перыяд ужо прайшоў.

Разам з тым Мінздароўя разаслала памятку, у якой зазначае, што калі вы прыбылі з Кітая, Паўднёвай Карэі, Ірана ці Італіі, то цягам 14 дзён за вамі будзе арганізавана медыцынскае назіранне. Прычым, калі цягам адных сутак з моманту прыезду з вамі не звязаўся медыцынскі работнік, варта самому патэлефанаваць у паліклініку па месцы жыхарства (часовага знаходжання) па тэлефоне і выклікаць доктара на дом, паведаміўшы, што прыбылі з Кітая, Карэі, Ірана ці Італіі.

Заклікаюць сачыць за здароўем і пры пагаршэнні стану здароўя таксама звяртацца па тэлефоне 103, а таксама абмежаваць кола кантактаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930